15 лютага 2026 года 15:00 Акцыя «Цалкам сакрэтна / бясплатна» створана для таго, каб кожны госць змог даведацца больш аб музеі і беларускай гісторыі. 15 лютага, можна будзе наведаць бясплатныя экскурсіі (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) па хатах з вёсак Ісерна і Агароднікі Слуцкага р-на, на прыкладзе якіх можна будзе пазнаёміцца з сямейным побытам беларусаў. Як быў арганізаваны паўсядзённы побыт мужчын і жанчын, якая праца лічылася жаночай або мужчынскай, як сваталіся ў старыя часы – адказы на ўсе гэтыя пытанні вы знойдзіце,...