+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Свята  «Гуканне вясны»

21 сакавіка 2026 года з 14.00 да 15.30 «Гуканне вясны» - абрадавае дзейства, звязанае з адмыканнем і абуджэннем зямлі, набліжэннем цяпла. У розных куточках Беларусі пачыналі гукаць вясну ў свой час - падчас масленічнага тыдня ці на Саракі, з прылётам жаваронкаў ці на Дабравешчанне. Гукалі вясну гучна, звонка і натхнёна. Дзяўчаты збіраліся разам і пачыналі спяваць “вяснянкі-заклічкі”. Верылі, што ў тым канцы вёскі, дзе распачалі спевы раней - дзяўчаты хутчэй пойдуць замуж і будуць мець лепшы ўраджай. Запрашаем...

534
«Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь»

15 сакавіка 2026 года з 14.00 да 15.00 Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у нашай краіне святкуецца 15 сакавіка. Асноўны Закон беларускай дзяржавы быў прыняты ў 1994 годзе на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета 12-га склікання. У якасці дзяржаўнага гэта свята вызначана ўказам Прэзідэнта Беларусі ў 1998 годзе. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца ядром прававой сістэмы краіны, а таксама замацоўвае духоўныя традыцыі і каштоўнасці дзяржавы. У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, ў гэты святочны дзень, Вас чакае некалькі...

365
Святкаванне Міжнароднага жаночага дня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту

У гонар святкавання Міжнароднага жаночага дня, 8 Сакавiка - Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту гасцінна расчыніў свае дзверы для ўсіх аматараў народнай культуры і традыцый. У насычанай праграме імпрэз кожны знайшоў нешта блізкае сэрцу: ад асветных лекцый да яркіх майстар-класаў, накіраваных на вывучэнне багацця народных звычаяў.   Лекцыя «Пра ролю жанчыны ў традыцыйным грамадстве». Супрацоўнікі музея расказалі пра ролю, якая адводзілася жанчыне ў патрыярхальным беларускім грамадстве. Падчас імпрэзы абмяркоўваліся...

368