+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Абрад «Провады ў войска»

8 лістапада 2025 года 13:00 Праводзілі абрад звычайна падчас прызыву ў войска. Провады ладзілі за дзень да адпраўлення маладога хлопца. Абрад уключае ў сабе розныя  дзеі, якія накіраваны на тое, каб хлопец не забываў сваіх родных і сяброў, каб лёгка служылася і вярнуўся жывым. Таму запрашаем усіх жадаючых у гэты восеньскі дзень наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб пазнаёміцца з тым, як нашыя продкі праваджалі хлопцаў у войска.   Вас чакае: Расповед пра тое, як раней у розных мясцінах выпраўлялі маладых...

364
Паважаныя наведвальнікі! Звярніце УВАГУ!

06.11.2025 (чацвер) – Музей працуе з 10:00 – да 16:00 (каса працуе: з 10:00 – да 15:30). 07.11.2025 (пятніца) - Працуе ТОЛЬКІ сектар "Цэнтральная Беларусь". Час працы: з 10:00 – да 17:00 (каса працуе: з 10:00 да 16:30). Прыемных эмоцый і яркіх уражанняў.

292
Мерапрыемства «Дзяды»

1 лістапада 2025 года 15:00-16:00 Дзяды – гэта дзень памінання, ушанавання памяці родных, калі жывыя сустракаюцца з душамі памерлых, узгадваюць пра іх добрым словам, дзякуюць за тое, што маюць ад прашчураў, за іхняе апякунства. Звычайна на свята Дзядоў, збіраюцца блізкія людзі, імі вядзецца своеасаблівая падрыхтоўка да спаткання з папярэднімі пакаленнямі ўласнага роду: гатуюцца рытуальныя стравы, якія пасля ўрачыстай вячэры пакідаюць на стале, каб дзяды-духі маглі падсілкавацца, а для тых, хто змерз, распальваецца вогнішча на вуліцы. Запрашаем Вас...

288