24 красавіка 2026 года з 14.00 да 15.00 Акцыя «Цалкам сакрэтна » дае магчымасць усім наведвальнікам нашага музея далучыцца да вывучэння традыцыйных заняткаў нашых продкаў. Прапануем здзейсніць бясплатную экскурсію (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) па выставе «Беларускі лён». Вы даведаецеся пра вырошчванне і традыцыйную апрацоўку ільну, пабачыце як з кволай сцяблінкі атрымлівалі трывалую нітку. Лён заўсёды быў важнай часткай традыцыйнай культуры беларусаў. Вы зразумееце, як працуюць ткацкія...