24 студзеня 2026 года 13:00-14:00 «Шчодрык» – вечар з 13 на 14 студзеня, калі гаспадары гатуюць другую (багатую, шчодрую) куццю, якая з’яўлялася асноўнай стравай любага каляднага стала. Таксама вялікая ўвага надавалася варажбе, якой шмат займаліся незамужнія дзяўчаты, якія хацелі ведаць, што іх чакае ў наступным годзе. І, канешне, гэтае свята суправаджалася абрадам «шчадравання», калі гурт шчадроўшчыкаў абыходзіў двары з песнямі-шчадроўкамі, у якіх услаўляліся гаспадар і гаспадыня. Таму запрашаем усіх ахвотных прыняць...