Мінскай гарадской арганізацыі
Беларускага прафсаюза работнікаў культуры,
інфармацыі, спорта і турызма
13 чэрвеня 2026 года з 11.00 да 14.00
Запрашаем правесці свой выходны дзень весела і актыўна!
13 чэрвеня на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту адбудзецца спартакіяда Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызма.
На спартакіядзе будуць прадстаўлены пляцоўкі з традыцыйнымі гульнямі і забавамі, якія патрабуюць ад удзельнікаў не столькі моцы, колькі спрыту і кемлівасці.
Падчас выпрабаванняў Вы зможаце праявіць свае здольнасці і ўмацаваць камандны дух. Вы апынецеся ў атмасферы старадаўніх кірмашовых ігрышч і надоўга запомніце гэтае свята!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.
02 і 03.06.2018г. Паглыбленне ў гісторыю заходнееўрапейскага і беларускага Сярэднявечча!
Запрашаем прыняць удзел у Міжнароднай канферэнцыі.
04.05.2019г. запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Юр’я»!
17 і 18 жніўня 2019 года запрашаем на культурна-масавае мерапрыемства «У-лётны фэст»!