+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Прэс-рэліз культурна-масавага мерапрыемства «Развітанне са школай – 2026»
Галоўная Падзеі Прэс-рэліз культурна-масавага мерапрыемства «Развітанне са школай – 2026»
Прэс-рэліз культурна-масавага мерапрыемства «Развітанне са школай – 2026»
508

23 мая 2026 года

З 14.00 да 20.00 гадзін

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх выпускнікоў школ прыняць удзел у мерапрыемстве «Развітанне са школай - 2026».

Незабыўны час школьнага жыцця, юнацкія прыгоды, вясёлы смех і ўсмешкі сяброў – усё гэта застанецца ў памяці назаўжды, а цікавая праграма нашага мерапрыемства запомніцца яскравымі промнямі радасці ў апошнія школьныя дзянькі.

Інтэлектуальныя гульні і забавы на розны густ: для юнакоў і дзяўчат, бацькоў і настаўнікаў. А самых актыўных удзельнікаў і пераможцаў конкурсаў чакаюць прыемныя сюрпрызы і падарункі! Адкрыццё мерапрыемства пачнецца з урачыстага гімна Рэспублікі Беларусь!

 

Толькі ў гэты дзень спецыяльна для Вас:

  • Гімн Рэспублікі Беларусь – усе разам;
  • Экскурсіі ў помніках драўлянай архітэктуры (цікавосткі з жыцця на вёсцы 100 гадоў таму);
  • Майстар-клас па кавальству;
  • Майстар-клас па вырабу паясоў;
  • Майстар-клас па ляльцы з травы;
  • Ваенна-патрыятычная выстава;
  • Конкурсы;
  • Квэст;
  • Сярэднявечная пляцоўка (лучны цір, бойка на мячах, фотазона, тэатралізаваная сцэнка з жыцця сярэднявечных рыцараў);
  • Прагляд ваеннага фільма;
  • Кінаквіз;
  • Майстар-клас па народным танцам («Картузэ», «Лявоніха», «Ойра») і гульням («Явар», «Журавель», «Цяцерка»).
  • Караоке (праявіць свае музычныя здольнасці і выканаць песні любімых выканаўцаў);
  • Дыскатэка пад адкрытым небам (танцы пад навінкі сучаснай музыкі);
  • Музычная праграма.

Праграма мерапрыемства можа змяняцца!

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў – 35,00 руб.

Кошт квіткоў па папярэдняму продажу:

  •  33,00 руб.

 

Папярэдні продаж квіткоў будзе ажыццяўляцца з 01.05.2026 года:

  • тэрыторыя музея, каса, тел. 513-86-10 (за аг. Азярцо) з 10:00 да 18:30 (ср-нд) – наяўны разлік;
  • вул. Кальварийская, д. 25, офіс 621а, тел. 352-64-67 (з 9:30 да 16:30 (пн-пт.) – безнаяўны разлік

 

Дата правядзення з’явіцца неўзабаве!

Сачыце за навінамі нашага музея на сайце і ў сацыяльных сетках!

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 19.00. Каса працуе з 10:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1026, №1111.

Чытайце таксама
Вялікая гісторыя скрозь прызму фотааб'ектыва
158
Вялікая гісторыя скрозь прызму фотааб'ектыва

Фатаграфаванне была даволі папулярным заняткам сярод нямецкіх жаўнераў на фронце Першай...

Свята  «Шчодрык»
605
Свята «Шчодрык»

Шчодрык або Шчодрая куцця – вечар з 13 на 14 студзеня, калі гаспадары гатуюць другую (багатую,...

Мерапрыемства «Свята млынара»
996
Мерапрыемства «Свята млынара»

20 красавіка 2024 года з 14:00 да 15:00   Млын – пабудова для размолу зерня. З ім...