+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Свята «У вясны – дзявочы голас»

8 сакавіка 2026 года З 14:00 да 15:00 8 сакавіка ў Беларусі – гэта не проста дата ў календары, а асаблівы настрой, які адчуваецца паўсюль. У гэты дзень гучаць словы падзякі маці і бабулям, выказваецца павага калегам, сяброўкам. Гэта магчымасць спыніцца ў мітусні паўсядзённасці і сказаць найважнейшае тым, хто штодня дорыць клопат, сілу, натхненне і ўпэўненасць. Гісторыя свята сыходзіць у пачатак XX стагоддзя, калі жанчыны ў розных краінах імкнуліся да прызнання сваёй працы, да павагі і к роўным магчымасцям. З часам грамадства мянялася, мянялася і...

163
«Адпачынак у Музеі: сямейны білет»

Дарагія сябры! З 1 сакавіка 2026 года Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту адкрывае новыя магчымасці для вашага вольнага часу. Мы запускаем спецыяльную прапанову для тых, хто шануе сумесны адпачынак, – «Адпачынак у музеі: сямейны білет». У чым сутнасць? Каб зрабіць вашыя прагулкі па прасторах нашага Музея яшчэ прыемней, мы ўводзім спецыяльныя тарыфы для сямейнага наведвання. Цяпер білеты для бацькоў з дзецьмі будуць даступны са скідкай 10%! Умовы максімальна гнуткія і ўлічваюць розныя склады сям'і. Новы тарыф...

134
Свята «Аўлассе»

28 лютага 2026 года З 15:00 да 16:00 Аўлассе — адзін з адметных дзён традыцыйнага календара беларусаў, вядомы яшчэ з язычніцкіх часоў (як свята Вялеса). Пазней царква прымеркавала яго да дня святога пакутніка Уласа, які ў народзе лічыўся апекуном хатняй жывёлы. Таму Аўлас называлі «каровіным святам»: лічылася, што пашана да гэтага дня забяспечвае здароўе жывёлы і дабрабыт гаспадаркі. Па традыцыі гаспадыні выпякалі аладкі, «каб цяляты раслі здаровыя», гаспадары ж у гэты дзень лепш кармілі жывёлу і не выкарыстоўвалі яе ў цяжкай...

136