У ноч з 12 на 13 верасня 2026 года з 17:00 да 00:30 запрашаем аматараў бегу і актыўнага адпачынку стаць удзельнікамі фізкультурна-спартыўнага праекта — «Начны забег з Беларусбанкам».
Маршрут начнога трэйла праходзіць па маляўнічай тэрыторыі музея пад адкрытым небам. Удзельнікаў чакаюць грунтовыя дарожкі, лясныя сцяжынкі, прырэчныя лугі, участкі з граззю і невялікія перапады вышыні.
Бегуны пракладуць свой шлях міма сапраўдных пабудоў драўлянага дойлідства:
- Пакроўскай царквы XVIII стагоддзя з вёскі Логнавічы;
- Драўлянай школы 1932 года;
- Грамадскага свірна пачатку XIX стагоддзя;
- Карчмы сярэдзіны XIX стагоддзя.
Прыміце ўдзел у сапраўднай бегавой прыгодзе ў атмасферы восеньскай ночы. Ініцыятарам і генеральным партнёрам спаборніцтваў выступае ААТ «ААБ Беларусбанк». Забег мае дабрачынны характар: стартавыя ўзносы ўдзельнікаў будуць перададзены Музею народнай архітэктуры і побыту для развіцця і падтрымкі экспазіцыі.
Азнаёміцца з правіламі, даведацца падрабязнасці і прайсці афіцыйную рэгістрацыю можна на сайце спаборніцтваў https://elkpath.by/
Чакаем вас на старце!

Тры Каралі – каталіцкае свята, якое адзначаецца 6 студзеня ў гонар трох мудрацоў – Каспара,...
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту віншуе ўсіх з Новым годам і Калядамі!
14 верасня 2025 года з 13:00 да 15:00 ХІ штогадовы фэст звону пад адкрытым небам...
1 мая ў Беларусі адзначаецца Свята працы – агульнарэспубліканскі святочны дзень, які быў...