+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Сустракаем вясну ярка - як мы адсвяткавалі САРАКI
Галоўная Падзеі Сустракаем вясну ярка - як мы адсвяткавалі САРАКI
Сустракаем вясну ярка - як мы адсвяткавалі САРАКI
243

28 сакавіка ў Музеі народнай архітэктуры і побытуадбылося яркае і душэўнае беларускае свята - Саракі.

Гэты дзень прайшоў нібы ў абдымках цяпла і дабрыні: сонца пяшчотна грэла, а атмасфера напоўнілася шчырай утульнасцю і радасцю.

Усе прысутныя атрымлівалі асалоду ад жывой музыкі і народных спеваў гасцей, якія прыехалі у музей з Драгічанскага раёна Брэсцкай вобласці, іх песні перапаўнялі сэрца цяплом і нагадвалі пра багацце народных традыцый. Гукі гармоніка і народнай песні стварылі асаблівую атмасферу яднання і спакою.

Надвор'е спрыяла нашаму святу - яснае неба і лёгкі вецер дапаўнялі карціну ідэальнага адпачынку. У такім месцы, як гэту музей, немагчыма не адчуць сябе часткай нечага большага: народнай культуры, гісторыі і жыцця продкаў.

Гэта былі незабыўныя імгненні, якія напаўняюць душу святлом і натхненнем. Лепшага месца, дзе можна вярнуць сабе гармонію і натхніцца народным мастацтвам, проста не знайсці!

Чытайце таксама
Цалкам бясплатна. Этна-выходныя ў беларускім скансэне»  у межах акцыі “Вандруй. Адчуй. Натхняйся”
737
Цалкам бясплатна. Этна-выходныя ў беларускім скансэне» у межах акцыі “Вандруй. Адчуй. Натхняйся”

Акцыя «Цалкам бясплатна» дае магчымасць усім наведвальнікам нашага музея далучыцца да вывучэння...

Cвята  «Стрэчаньскія Дзяды»
340
Cвята «Стрэчаньскія Дзяды»

На дзевятым перадвелікодным тыдні, у суботу, калі згодна з праваслаўным календаром адбываюцца...

«Начны забег» з Беларусбанкам
945
«Начны забег» з Беларусбанкам

прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі