ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі ў помніку архітэктуры “Спаса-Праабражэнская царква з в. Барань” э/с “Падняпроўе”.
Асобнае месца ў калекцыях музея займае збор элементаў народнага адзення, які фарміраваўся цягам 1977-2020 гг. і дэманструе народныя строі гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. Народны строй – комплекс адзення, які склаўся на беларускіх землях цягам стагоддзяў і адрознівае беларусаў ад суседніх народаў, з’яўляецца часткай мясцовай і нацыянальнай ідэнтычнасці.
Жаночы строй складаецца з кашулі, спадніцы, фартуха, абутку і галаўнога ўбора. У залежнасці ад рэгіёна да гэтага комплексу таксама дадаецца гарсэт альбо безрукаўка, паяс. Мужчынскі строй складаецца з нагавіц, кашулі, пояса, абутка і галаўнога ўбора. У некаторых рэгіёнах прысутнічае камізэлька, шыйная хустка. Адрозніваюць мужчынскі і жаночы строй таксама характар упрыгожвання. Асноўнымі элементамі дэкору строя з’яўляюцца вышытыя альбо тканыя ўзоры, пераважна геаметрычныя.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены строі 2-й паловы ХІХ – пачатку ХХ ст., якія прэзентуюць народнае адзенне беларусаў, рэгіянальныя адрозненні ў аздабленні, уплыў гарадскога асяроддзя і суседніх народаў.
РЭЖЫМ ПРАЦЫ МУЗЕЯ Ў МАЙСКІЯ СВЯТЫ І СКАРОЧАНЫ ГРАФІК У ПЕРАДСВЯТОЧНЫЯ ДНІ
Штогод 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Б...
Лязгат мяча на рысталішчы, шпацыр сярэднявечнай дамы па ўскрайку леса, звон цецівы лучніка, пах...
26.01.2019г. запрашаем прыняць удзел у культурна-адукацыйным мерапрыемсте «Ёсць у мяне твой...