+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята-Праабражэнская царква (1704 года пабудовы) з вёскі Барань Аршанскага раёна Віцебскай вобласці
Галоўная Экспазіцыя Падняпроўе Свята-Праабражэнская царква (1704 года пабудовы) з вёскі Барань Аршанскага раёна Віцебскай вобласці
Свята-Праабражэнская царква (1704 года пабудовы) з вёскі Барань Аршанскага раёна Віцебскай вобласці

Свята-Праабражэнская царква пабудовы 1704 года з вёскі Барань Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Помнік архітэктуры вылучаецца высокім кубападобным аб’ёмам, які накрыты 4-схільным шатровым дахам. З процілеглага галоўнаму фасаду да цэнтральнага зруба далучана больш нізкая гранёная апсіда. Зруб абкружае абхадная галерэя-гульбішча, што ўтварае ніжні ярус будынка, пашыраючы яго аб’ём. Над уваходам шатровая страха, што стаіць на 4-х слупах утвараючы ганак. Маюцца ўваходы па баках абхадной галерэі. Завяршаецца сілуэт помніка 8-гранным барабанам з невялікай цыбулепадобнай галоўкай.

У 2016 годзе былі праведзены рамонтна-аднаўленчыя работы помніка архітэктуры Свята-Праабражэнская царква з вёскі Барань Аршанскага раёна Віцебскай вобласці за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту (артыкул капітальны рамонт).