+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Вялікдзень»
Галоўная Падзеі Свята «Вялікдзень»
Свята «Вялікдзень»
531

20 красавіка 2025 года

Пачатак у  13. 00

Самай вялікай хрысціянскай урачыстасцю з’яўляецца Вялікдзень - “свята святаў”. У хрысціянскай традыцыі ў гэты дзень Хрыстос сваёю крывёю адкупіў увесь свет.Для вернікаў Вялікдзень становіцца пераходам да іншага, лепшага жыцця. Ён запэўнівае ў надзеі на новае жыццё ў справядлівасці і шчасці.

Вялікдзень – найбуйнейшае і вельмі старажытнае свята, галоўным сімвалам якога з’яўляецца яйка. Яйка ўвасабляла народныя ўяўленні аб жыцці, сонцы, перамозе жыцця над смерцю.

Вялікдзень – “вялікі дзень” для кожнага беларуса спрадвеку. Менавіта ў Беларусі яго святкуюць па-асабліваму. Святочныя спевы, найгрышы валачобнікаў-“лалоўнікаў” чутны толькі на нашай зямлі.

Беларускі скансэн шчыра запрашае Вас правесці гэта святочны дзень разам з намі!

 

Вас чакае:

  • Расповед пра традыцыі святкавання Вялікадня на Беларусі ;
  • Святочныя майстар-класы па ўпрыгожванню велікоднага яйка і выцінанцы;
  • Мастацкая рэканструкцыя валачобнага абыходу;
  • Народныя гульні і танцы.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.
  • Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.

Чытайце таксама
Свята  «Шчадраванне на Палессі»
951
Свята «Шчадраванне на Палессі»

20 студзеня 2024 года з 14.00 да 15.00   У кожным рэгіёне абрад...

Фотасправаздача «Шчадроўскія варожбы»
3778
Фотасправаздача «Шчадроўскія варожбы»

13.01.2018г. Цікавае і пацешнае баўленне вольнага часу з традыцыйнымі варожбамі, танцамі і песн...

Свята  «Зажынкі»
1282
Свята «Зажынкі»

22 ліпеня 2023 года з 13.00 да 14.00   Ціхі шэпт, гоман і знакі ад самога Бога –...

Cвята  «Купалле» у Азярцы  («У нас сягоння Купалачка»)
1565
Cвята «Купалле» у Азярцы («У нас сягоння Купалачка»)

6 ліпеня 2024 года з 18.00 да 21.00   Свята ў гонар летняга сонцавароту – адзін з...