31 жніўня 2024 года
15:00
У Беларусі шырока святкавалі Яблычны Спас і Макавей. Пра святкаванне Трэцяга Спасу на Беларусі вядома мала, у некаторых месцах у гэты дзень спраўлялі Дажынкі — свята канца жніва. Вядомы прыказкі: «Трэці Спас хлеба прыпас», «Па Трэцім Спасе трымай рукавіцы ў запасе». У некаторых раёнах гэты дзень называюць Арэхавым Спасам, бо раней у царкве асвячалі арэхі, якія нарыхтоўвалі людзі.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць у гэты святочны дзень Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, дзе вы зможаце даведацца пра асаблівасці святкавання Хлебнага Спасу, а таксама паўдзельнічаць у экскурсіі па помніках драўдянага дойлідства, якія звязаны з апрацоўкай зерня.
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.
З 20 лютага па 1 сакавіка 2021 года.
4 ліпеня 2020 года адбылося абрадавае мерапрыемства «Купалле» на тэрыторыі музея!
Рэжым працы музея 6 і 7 лістапада.
26 кастрычніка 2018г. адбылася Міжнародная канферэнцыя «Памяць продкаў праз музейны свет»