+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Свята першага ўкоса»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Свята першага ўкоса»
Абрадавае мерапрыемства  «Свята першага ўкоса»
1466

Абрадавае мерапрыемства

«Свята першага ўкоса»

(Музейная сенакосная талака)

2 ліпеня 2022 года

з 13.00 да 14.30

Першы ўкос – гэта спрадвечнае і важнае свята для нашых продкаў. На першы ўкос збіраліся ўсёй вёскай на вялікую талаку. Талакой называлі працоўную ўзаемадапамогу пры выкананні найбольш працаёмкіх работ у гаспадарцы.

Гэты калектыўны працоўны звычай – старажытны па сваім паходжанні і высакародны паводле характару дзейнасці. На талацэ, акрамя працы, людзі разам адпачывалі і спажывалі ежу, што таксама мела магічны сэнс.

Сумеснае спажыванне кашы на полі павінна было прынесці ўрадлівасць зямлі і дабрабыт чалавеку, а таксама нагадвала пра прыналежнасць кожнага ўдзельніка талакі да агульнага калектыву. Частаванне напоямі сімвалізавала замаўленне вільгаці і плёну, паліванне вадой рук – забеспячэнне палеткаў вільгаццю. У час працы і на застоллі спявалі талочныя ці застольныя песні.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае далучацца ўсіх жадаючых да свята і пабачыць незвычайныя традыцыі на ўласныя вочы!

Вас чакае:

  • Расповед пра свята першага ўкоса, прылады працы на сенакосе і нарыхтоўку сена;
  • Талочныя і застольныя беларускія песні;
  • Конкурс на самага лепшага касца;
  • Майстар-клас па пакосу травы;
  • Майстар-клас па вырабу лялькі з травы;
  • Майстар-клас па вывучэнню беларускіх народных песень;
  • Беларускія танцы і гульні пад скрыпку і гармонік.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Чытайце таксама
Свята «Даравальная нядзеля»
967
Свята «Даравальная нядзеля»

26 лютага 2023 года з 13.00 да 15.00 у апошні дзень Масленічнага тыдня.

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Тры каралі»
3598
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Тры каралі»

06.01.2019г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Тры каралі» на тэрыторыі музея!

Свята  «Купалле» («У нас сягоння Купалачка»)
798
Свята «Купалле» («У нас сягоння Купалачка»)

Свята ў гонар летняга сонцавароту – адзін з галоўных рытуалаў нашых продкаў. Гэта незвычайны...