12 красавіка 2026 года З 13:00 да 14:00 Вялікдзень - найвялікшая хрысціянская ўрачыстасць, якая сімвалізуе адраджэнне, надзею і перамогу жыцця над смерцю. У гэты дзень вернікі адзначаюць Уваскрасенне Хрыстова і пачатак новага, лепшага жыцця. Свята мае глыбокія карані ў народнай культуры: калісьці з яго пачынаўся новы каляндарны год. Галоўным сімвалам Вялікадня з’яўляецца яйка — увасабленне жыцця, сонца і веснавога абуджэння прыроды. Традыцыйна святкаванне суправаджаецца асвячэннем велікодных страў, гульнямі з яйкамі, песнямі і...