Запрашаем на адкрыццё выставы “Фальварка страчанага памяць: Камкі-Янаўшчына, 1911-1913”, падрыхтаванай Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту сумесна з Музеем гісторыі горада Мінска. Выставачны праект знаёміць з унікальным фотаархівам уладальнікаў фальваркаў Камкі і Янаўшчына ў Лепельскім павеце Віцебскай губерні. Фотаздымкі зроблены ў 1911-1913 гг. і адлюстроўваюць штодзённасць прадстаўнікоў мяшчанскага саслоўя Беларусі ў пач. ХХ ст. на прыкладзе асобнай сям’і. У аб’ектыве фатографа сядзібны...