Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя.
У 2026 годзе спаўняецца 50 гадоў з дня заснавання Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту — вядучай навукова-даследчай і культурна-асветніцкай установы, першага ў краіне музея драўлянага дойлідства пад адкрытым небам.
У межах юбілейных урачыстасцей 21 кастрычніка 2026 года адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, якая падвядзе вынікі навуковай і практычнай дзейнасці ўстановы, а таксама вызначыць стратэгічныя вектары развіцця музейнай справы і аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
Прадстаўніцтва і навуковы дыялог:
У рабоце пленарнага і секцыйных пасяджэнняў бяруць удзел вядучыя навукоўцы, спецыялісты і эксперты. Сярод удзельнікаў — прадстаўнікі профільных скансэнаў (АЭМЗ «Шчолакаўскі хутар», АЭМ «Тальцы»), Дзяржаўнага Рускага музея (г. Санкт-Пецярбург), устаноў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, рэспубліканскіх і рэгіянальных музеяў, а таксама навукова-рэстаўрацыйных прадпрыемстваў і цэнтраў. Навуковымі супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту прадстаўлена 6 дакладаў па ключавых напрамках дзейнасці.
Тэматычныя напрамкі работы канферэнцыі:
Месца правядзення: Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Да пачатку работы форуму на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падрыхтаваны і выдадзены зборнік матэрыялаў канферэнцыі.
Спонсары мерапрыемства: Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат» і ЗАТ «Мінскі завод безалкагольных напояў».

сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур 27 студзеня 2024 года з 14.00...
31 кастрычніка 2026 года З 15:00 да 16:00 «Дзяды» - гэта дзень памінання,...
18 верасня 2021 г.
08.04.2018г. Запрашаем прыняць удзел у культурна-адукацыйным мерапрыемстве «Велікодныя...