Акцыя «Цалкам сакрэтна / бясплатна» створана для таго, каб кожны наведвальнік змог даведацца больш пра музей і беларускую гісторыю. У суботу 24 сакавіка можна будзе бясплатна здзейсніць аглядную экскурсію (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) па ветраным млынам музея.
Вы зазнаеце, якія тыпы ветраных млыноў сустракаліся на Беларусі, дзе яны былі распаўсюджаны, пачуеце інфармацыю пра ролю млынара ў вясковай грамадзе і даведаецеся шмат цікавага пра забытую тэхналогію.
Вы зможаце наведаць 3 унікальныя млыны: млын-казлоўку з в. Даматканавічы Клецкага раёна , млын-шатроўку з в. Зелянец Хоцімскага раёна і млын-пальтрак з в. Янушоўка Мядзельскага раёна і пазнаеце, чым яны адрозніваюцца адзін ад аднаго і як працуюць.
Пачатак экскурсіі ў 13.30 ад млына з в. Даматканавічы (сектар Цэнтральная Беларусь, зправа ад уваходу на асноўную экспазіцыю).
У іншы час інтэр'еры млыноў зачынены для наведвання!
Калі ласка, апранайцеся ў адпаведнасці з умовамі надвор'я!
20 красавіка 2024 года з 14:00 да 15:00 Млын – пабудова для размолу зерня. З ім...
Бясплатнае наведванне экспазіцый і выставак музея для навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную...
Купалле – старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту зямлі і прыроды.
29 студзеня 2023 года з 13 гадзін чакаем Вас на захапляльнае падарожжа ў Краіну ветракоў!