+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Акцыя «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
Галоўная Падзеі Акцыя «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
Акцыя «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
301

31 студзеня 2026 года

13:00 і 15:00

Акцыя «Цалкам сакрэтна/Бясплатна» створана для таго, каб кожны наведвальнік змог даведацца больш аб музеі і беларускай гісторыі. 31 студзеня, можна будзе наведаць дзве бясплатныя экскурсіі (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) – па ветракам музея.

Вы ўбачыце, якія тыпы ветракоў сустракаліся ў Беларусі, праслухаеце шмат цікавага пра ролю млынара ў вясковым грамадстве.

 

Вас чакае:                                                                                                                                 

  • Экскурсія па ветракам на тэрыторыі музея (пачатак 13:00, 15:00);

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№ 1111,1026.

Чытайце таксама
«Цалкам бясплатна. Этна-выходны ў беларускім скансэне»
521
«Цалкам бясплатна. Этна-выходны ў беларускім скансэне»

Акцыя «Цалкам бясплатна» дае магчымасць усім наведвальнікам нашага музея далучыцца да вывучэння...

Бясплатная экскурсія,  прымеркаваная да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі «Дарэвалюцыйная адукацыя на беларускай вёсцы»
1015
Бясплатная экскурсія, прымеркаваная да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі «Дарэвалюцыйная адукацыя на беларускай вёсцы»

5 лістапада 2023 года з 13.00   Народныя вучылішчы, царкоўна-прыхадскія школы, школы...

Экскурсія выхаднога дня
2896
Экскурсія выхаднога дня

31.03.2018г. адбудуцца зборныя камбінаваныя экскурсіі.

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Каляды»
2366
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Каляды»

26.12.2020г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Каляды» на тэрыторыі музея!