+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Дзень сям'і ў музеі: аб'ядноўваючы традыцыі і пакаленні
Галоўная Падзеі Дзень сям'і ў музеі: аб'ядноўваючы традыцыі і пакаленні
Дзень сям'і ў музеі: аб'ядноўваючы традыцыі і пакаленні
105

Дзень сям'і ў музеі: аб'ядноўваючы традыцыі і пакаленні

Дата і час: 18 кастрычніка 2026 года, 14:00

Месца: Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Дарагія сябры! 18 кастрычніка музей запрашае вас на сямейнае свята — «Дзень сям'і». Гэта асаблівы дзень, які аб'ядноўвае дзве важныя даты: Дзень маці (14 кастрычніка) і Дзень бацькі (21 кастрычніка).

Сям'я — гэта аснова грамадства і галоўная каштоўнасць у жыцці кожнага чалавека. Менавіта тут мы атрымліваем падтрымку і разуменне, тут перадаюцца традыцыі і зберагаецца памяць пакаленняў. Мы запрашаем вас разам з роднымі і блізкімі адзначыць гэтую важную падзею ў атмасферы беларускай спадчыны.

У праграме мерапрыемства:

  • Экскурсіі па рабалоўстве і лёну;
  • Майстар-клас па вырабу паяскоў з нітак.

Кошт квіткоў:

  • Для дарослых — 16 руб.;
  • Для студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (пры наяўнасці студэнцкага білета) — 8 руб.;
  • Для школьнікаў і навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі — 8 руб.;
  • Для дзяцей дашкольнага ўзросту — бясплатна.

Прыходзьце ўсёй сям'ёй, каб разам радавацца кожнаму дню і дакрануцца да вытокаў народнай культуры!

Чытайце таксама
Культурна-масавае мерапрыемства  «Даравальная нядзеля»
1782
Культурна-масавае мерапрыемства «Даравальная нядзеля»

14 сакавіка 2021 года запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Даравальная...

Куратарская экскурсія – «Традыцыі і падыходы ў народным драўляным будаўніцтве беларусаў»
301
Куратарская экскурсія – «Традыцыі і падыходы ў народным драўляным будаўніцтве беларусаў»

28 сакавіка ў нашым Музеі адбылася доўгачаканая куратарская - "Традыцыі і падыходы ў народным...