+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Топ 10 падзей у музеі ў 2019 годзе
Галоўная Падзеі Топ 10 падзей у музеі ў 2019 годзе
Топ 10 падзей у музеі ў 2019 годзе
1550

Топ 10 падзей у музеі ў 2019 годзе

Лепей спазніцца, чым ніколі не зрабіць, таму адчуўшы, што зімовыя святы скончыліся, мы паспрабавалі ўспомніць найлепшыя дасягненні нашага музея ў мінулым годзе. Гэта аказалася вельмі складана, таму што добрых падзей  было шмат, а мы вырашылі ўзяць толькі 10. Прадстаўляем вам самае цікавае, што адбылося ў Беларускім дзяржаўным музеі архітэктуры і побыту ў мінулым годзе.

1. Тры Каралі

Тры Каралі – мерапрыемства, якое мы запусцілі ўпершыню мінулай зімой. І яно стала вельмі папулярным для свайго невялікага фармата. І гэта каталіцкае свята, якое адзначалі нашы продкі, у сучаснай апрацоўцы прываблівае да нас шмат людзей.

Нагадаем, што свята прысвечана тром валхвам, якія пабачылі зорку на Усходзе пры нараджэнні Хрыста і прынеслі яму дары. Гэта свята пачало адзначацца з 4-ага стагоддзя. А зараз можна адзначыць яго і ў нашым музеі.

 

2. 3Д мадэляванне музейных прадметаў

Нарэшце адчыніўся праект 3Д мадэлявання музейных прадметаў, якім займаецца навуковы супрацоўнік – Вікторыя Макоўская. У нас ёсць значныя запасы ў фондах і ўсе адразу выставіць немагчыма. А адна з задач музея – дапамагчы людзям паглядзець усе экспанаты.

Таму зараз можна падрабязна і ўважліва разгледзіць апрацаваныя прадметы нашага музею з любой кропкі свету. А можна гэта зрабіць і з Мінска. Паглядзець апрацаваныя рэчы можна па спасылках: 

кераміка

вырабы з металу

вырабы з дрэва

 

3. Фестываль "Купальскае Кола"

А самае буйное мерапрыемства лета – фестываль Купальскае Кола. Гэта адзін з самых вялікіх канцэртаў такога плану ў Беларусі. Цягам трох дзён у нас выступалі Znich, Natural Spirit, Goods Tower, ТТ-34, Дай Дарогу, Нейра Дзюбель ды іншыя гурты з Беларусі і замежжа.

Прыйшло некалькі тысяч чалавек, вогнішча пылалі, музыка разносілася на некалькі кіламетраў, людзі весяліліся і адзначалі Купалле. Спадзяемся на сустрэчу ў гэтым годзе!

 

4. Выстава “Беларускі народны строй”

Межамі Беларусі наша дзейнасць не абмяжоўваецца, таму не можам не адзначыць адкрыцце выставы “Беларускі народны строй” у Польшчы ў Музеі сельскай гаспадаркі імя кс. Кш. Клюка ў Цеханоўцы. На выставе былі прадстаўлены 178 адзінак музейных прадметаў з розных калекцый.

Куратарамі выставы былі супрацоўнікі музея Аляксей Друпаў і Дар’я Ажогіна, якая яшчэ і правяла майстар-клас па завіванню традыцыйнага галаўнога ўбора – наміткі.

 

5. Ваенна-гістарычны фестываль

Упершыню прайшоў ваенна-гістарычны фестываль па рэканструкцыі падзей Першай сусветнай вайны.

Мерапрыемства ладзілі нашы супрацоўнікі разам з фондам  памяці ПСВ “Крокі” (кіраўнік А. Аралін). І не гледзячы на дрэннае верасневае надвор’е, да нас завітала шмат гасцей, якія пакінулі нам добрыя водгукі. Абавязкова паўтарым у 2020 годзе.

 

6. Музейны занятак “Беларускі лён”

Быў распачаты музейны занятак “Беларускі лён”, куды уключылі інтэрактыўныя элементы. Зараз наведвальнікі могуць не толькі глядзець экспанаты выставы, але і прыняць удзел у апрацоўцы ільна і вырабе тканіны.

 

7. Круглы стол

Мы памятаем і пра навуковую дзейнасць: 11 верасня ў нас адбыўся круглы стол: “Рэстаўрацыя і захаванне помнікаў драўлянай архітэктуры: распрацоўка метадалогіі, асноўная праблематыка”

 

8. Выстава «Сакральная культура ў народным побыце Астравеччыны»

З экспедыцыйнай дзейнасцю ў нас таксама ўсе добра – чатыры гады запар мы працавалі і ездзілі па Астравецкаму рэгіену. Ен быў абраны невыпадкова – гэта адасоблены рэгіён з разнастайнымі помнікамі.

Вынікам экспедыцый стала выстава: «Сакральная культура ў народным побыце Астравеччыны». Асабліва каштоўныя рэчы – іконы мастачкі Юліцыі Кармазо – абразы, маляваныя ў каталіцкай традыцыі, а таксама драўляныя бажніцы – унікальныя творы народнага мастацтва.

 

9. “Мемарандум аб узаемаразуменні”

У лістападзе 2019 года ў Санкт-Пецярбургу дырэктарам музея Эдуардам Багдановічам  быў падпісаны “Мемарандум аб узаемаразуменні” паміж Беларускім дзяржаўным музеем архітэктуры і побыту і Дзяржаўным гісторыка-архітэктурным і этнаграфічным музеем-запаведнікам «Кіжы», які знаходзіцца на востраве ў Карэліі.

 

10. Выстава “Асілкі зямлі Беларускай”

І яшчэ адна выяздная выстава, адчыненая нашым музеем - “Асілкі зямлі Беларускай”, прысвечаная млынам, якімі поўнілася тэрыторыя нашай краіны. На выставе былі прадстаўлены зробленыя на падставе калекцыі фотанегатываў фатаграфіі ветраных млыноў і  прадметы, звязаныя з працай мельнікаў. Экспазіцыю можна была пабачыць у Прэзідэнтскай бібліятэцы, дзе па запрашэнню музея быў госцем праўнук уладальніка паравога млына М.М.Затуранаў.

Чытайце таксама
Бясплатная акцыя  «Калядныя дзянькі»
321
Бясплатная акцыя «Калядныя дзянькі»

УВАГА! 1 студзеня Музей працуе с 13:00 да 17:00 1-4 студзеня 2024 года Каляды –...

Свята «Даравальная нядзеля»
377
Свята «Даравальная нядзеля»

26 лютага 2023 года з 13.00 да 15.00 у апошні дзень Масленічнага тыдня.

Абрадавае мерапрыемства  «Траецкія гулянні»
1746
Абрадавае мерапрыемства «Траецкія гулянні»

16.06.2019г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Траецкія гулянні» на тэрыторыі ...

Выстава «Беларускія народныя абразы»
2537
Выстава «Беларускія народныя абразы»

14 чэрвеня ў Музеі сельскай гаспадаркі імя Кш.Клюка ў г.Цеханаўцы (Падляшскае ваяводства...