+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Культурна-масавае мерапрыемства  «Развітанне са школай – 2022»

Культурна-масавае мерапрыемства «Развітанне са школай – 2022» 30 мая 2022 года з 14.00 да 20.00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх выпускнікоў школ прыняць удзел у мерапрыемстве «Развітанне са школай - 2022». Незабыўны час школьнага жыцця, юнацкія прыгоды, вясёлы смех і ўсмешкі сяброў – усё гэта застанецца ў памяці назаўжды, а цікавая праграма нашага мерапрыемства запомніцца яскравымі промнямі радасці ў апошнія школьныя дзянькі. Інтэлектуальныя гульні і забавы на розны густ: для...

1796
Традыцыйнае свята «Падай, Юр’я, да ключы з неба» (Юр’я)

Традыцыйнае свята «Падай, Юр’я, да ключы з неба» (Юр’я) 7 мая 2022 года з 14.00 да 16.00 Юр’я – свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства. У народзе лічылася, што святы Юрый адмыкае залатымі ключамі зямлю і выпускае расу. З гэтага дня ўсё жывое пачынае расці з асаблівай моцай. Цудадзейная юраўская раса забяспечвала гаспадарам дастатак: «Калі будзе раса – хопіць коням аўса». Гаспадары ў гэты дзень першы раз выганялі статак на поле, здзяйснялі рытуальныя абыходы сваёй нівы,...

1467
Мерапрыемства  «Шляхамі вайны»

Мерапрыемства «Шляхамі вайны» 9 мая 2022 года з 13.00 да 14.00 Ваенныя ліхалецці мінулага прыносілі цяжкія выпрабаванні жыхарам нашай краіны. Смерці і разбурэнні прыходзілі раптоўна і назаўжды заставаліся ў памяці кожнага. Звыклае вясковае жыццё абрывалася. Зямля напаўнялася страхам і чужым болем, з усіх бакоў гучалі жалобныя рэкруцкія песні, жанчыны збіралі сваіх сыноў і мужоў у доўгі шлях… 9 мая ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту можна далучыцца да мерапрыемства ў памяць пра тых, хто напрацягу стагоддзяў...

1281