
Акцыя «Майстар-класы у беларускім скансэне» 18 красавіка 2021 года з 14:00 да 15:30 Запрашаем вас у музей народнай архітэктуры і быта прыняць удзел у майстар-класах. Прапануецца зрабіць сваімі рукамі абярэгавыя лялькі-мотанкі, выразаць выцінанку, сплесці паяскі. А таксама прыняць удзел у майстар-класе па традыцыйным танцам і гульням. Вас чакаюць: У помніку архітэктуры «Гумно з в. Лучнікі»: майстар-клас па ляльке-мотанке; Лічылася, што лялькі-абярэгі здольныя абараніць ад злых сіл, сурокаў, няшчасных выпадкаў і хвароб. Іх клалі...