+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)
Галоўная Падзеі Свята «Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)
Свята «Юр’я»  (Падай, Юр’я, да ключы з неба)
1711

Юр’я – свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства.У народзе лічылася, што Святы Юрый адмыкае залатымі ключамі зямлю і выпускае расу. З гэтага дня ўсё жывое пачынае расці з асаблівай моцай. Цудадзейная юраўская раса забяспечвала гаспадарам дастатак: «Калі будзе раса – хопіць коням аўса».Гаспадары ў гэты дзень першы раз выганялі статак на поле, здзяйснялі рытуальныя абыходы сваёй нівы, вадзілі карагоды, каб засцерагчыся ад пажараў і навальніц.Далучайцеся да нашага свята, каб разам паўдзельнічаць у адметных абрадах у гонар Юр’я!

Вас чакае:

  • Выступ гурта «Ліцвіны»;
  • Майстар-клас па вырабу «лялькі-коніка»;
  • Майстар-клас па кавальству;
  • Абрад першага выгану коней на поле;
  • Абрад традыцыйнага абыходу двароў з Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці;
  • Гульні пастухоў;
  • Традыцыйныя юраўскія песні;
  • Беларускія народныя гульні і забавы.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
"Не пакідайце дзяцей адных!"
755
"Не пакідайце дзяцей адных!"

З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей у перыяд з 15 мая па 01 чэрвеня...

"Беларусь - энергаэфектыўная краіна"
290
"Беларусь - энергаэфектыўная краіна"

С 10 по 20 ноября 2025 года Департамент по энергоэффективности проводит республиканскую...

Мерапрыемства  «Шляхамі вайны»
955
Мерапрыемства «Шляхамі вайны»

8 i 9 мая 2023 года з 13.00 да 14.00

Свята  «Масленіца-2026»
944
Свята «Масленіца-2026»

Масленка – даўняе свята заканчэння зімы і сустрэчы вясны. У розных мясцовасцях можна было...