
Музейнае мерапрыемства «Ад сініх кветак да кашуль дзетак» 1 мая 2021 года з 13:00 да 14:00 З даўніх часоў лён займаў асаблівае месца ў жыцці беларусаў. Далікатныя блакітныя кветкі нашы продкі ператваралі ў бліскучыя рушнікі, ўзорыстыя абрусы, кашулі і фартухі. Можна толькі здагадвацца, колькі працы і высілкаў было ўкладзена ў стварэнне гэтых рэчаў. Таму мы вырашылі паказаць, з чаго пачынаецца доўгае падарожжа маленькай кветкі лёну і як яна ператвараецца ў палатно. Прапануем вам...