+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Грамніцы»
Галоўная Падзеі Свята «Грамніцы»
Свята «Грамніцы»
790

15 лютага 2025 года

з 14:00 да 15:00

Грамніцы – дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і «жывога агню». Адно з нерухомых святаў народнага календара, якое адзначаецца 2 лютага ў каталікоў і 15 лютага ў праваслаўных вернікаў. У гэты дзень можна было ўпершыню пачуць гром і ўбачыць маланку.

Здаўна лічылася, што незвычайнымі ўласцівасцямі валодае грамнічная свечка, якую выраблялі сваімі рукамі. Кожны чалавек ведаў, што гэтая свечка дапаможа абараніць хату ад усялякай бяды.

У гэты пераломны дзень казалі: «На Грамніцы – паўзіміцы». Таму другая назва свята – Стрэчанне, што сімвалізавала сустрэчу Зімы і Лета.

У некаторых мясцінах хлопцы раскладвалі вогнішча, прыносілі дровы і старыя рэчы. Калі ўсё было падрыхтавана, прыходзілі дзяўчаты і пачыналі вадзіць карагоды, спяваць веснавыя песні

Таму запрашаем усіх ахвотных наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб стаць часткай свята «Грамніцы».

Вас чакае:

  • Расповед пра свята «Грамніцы»;
  • Майстар-клас па вырабу грамнічнай свечкі;
  • Майстар-класы па выцінанцы і скручаным паяскам;
  • Абрадавыя дзеі з грамнічнай свечкай;
  • Карагоды, песні і традыцыйныя танцы вакол вогнішча.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Чытайце таксама
Адзіны дзень бяспекі
867
Адзіны дзень бяспекі

21 верасня 2023 года на тэрыторыі музея (а/г. Азярцо, Мінскага раёна) сіламі і сродкамі...

Электронныя білеты на мерапрыемства "Ноч Музеяў"
575
Электронныя білеты на мерапрыемства "Ноч Музеяў"

Дарагія наведвальнікі Музея. Звяртаем Вашу ўвагу, што квіткі на мерапрыемства «Ноч музеяў -...

Бясплатная акцыя  «Цуд на Каляды»
753
Бясплатная акцыя «Цуд на Каляды»

Дарагія сябры! Надыходзяць чароўныя калядныя дні! Усё навокал замірае, мы чакаем цудаў, марым...

Свята «Вербніца»
1656
Свята «Вербніца»

09 красавіка 2023 года з 13.00 да 14.00