26 жніўня 2023 года
з 13:00 да 14:00
Адышоў час веснавых пасеваў і апрацоўкі зямлі. Надышла чарга прыбраць свае палі і справіць Дажынкі – свята заканчэння жніва.
«Дажынкі» на Беларусі здаўна праходзяць ўрачыста і святочна. Гэта адна з кульмінацыйных падзей земляробчага календара селяніна. І гэта не дзіўна, бо да зерня і хлеба ставіліся як да вялікай святыні.
Абавязковым атрыбутам свята быў апошні сноп і дажыначны вянок, якія дарылі гаспадару. Асноўны сэнс дажыначных абрадаў – падзяка зямлі за ўраджай і забеспячэнне здароўя, дабрабыту на працягу года.
Запрашаем вас прыняць удзел у дажыначных абрадах ў атмасферы вёскі ХІХ ст. у музеі пад адкрытым небам!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

6 красавіка 2024 года з 14.00 да 15.00 Саракі – свята ў народным...
Першая Прачыстая – адно з самых шанаваных святаў канца лета. Да гэтага часу на палях і агародах...
16 сакавіка 2024 года з 12.00 да 16.00 Масленка – даўняе свята заканчэння зімы...
26.09.2020г. чакаем вас на захапляльнае падарожжа ў Сярэднявечча!