19 верасня ў 15.00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх стаць удзельнікамі свята «Багач заткнуў у страху рагач».
«Багач» — гэта свята, якое завяршае цыкл збору ўраджаю і мае глыбокае сацыяльна-абрадавае значэнне. «Багач» уяўляў сабой лубку з жытам, у сярэдзіну якой ставілі свечку. Жыта для абраду прыносілі жыхары ўсёй вёскі. Лубку з жытам і запаленай свечкай у суправаджэнні ўсіх жыхароў абносілі вакол усёй вёскі і вакол статка жывёл. Затым удзельнікі абраду ўрачыста ўносілі «багач» у дом, дзе ён захоўваўся ўвесь наступны год. Абрад быў накіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага парадку.
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх жадаючых далучыцца і стаць часткай свята «Багач».
У праграме мерапрыемства:

8 студзеня 2022 года запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Тры Каралі» на...
Ведаеце, чым адрозніваецца шклюд ад драча? А як салому клалі на страхі, каб яна трымалася...
Тры Каралі – каталіцкае свята, якое адзначаецца 6 студзеня ў гонар трох мудрацоў – Каспара,...
З 16 па 20 сакавіка 2026 года ў арганізацыях, якія знаходзяцца на прафсаюзным абслугоўванні ў...