+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрад «Куры»
Галоўная Падзеі Абрад «Куры»
Абрад «Куры»
645

сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур

 

27 студзеня 2024 года

з 14.00 да 15.00

 

Абрад «Куры» з’яўляецца актуальнай культурнай з’явай у жыцці Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці і перадаецца з пакалення ў пакаленне жыхарамі вёсак Дзмітрыеўка, Віркаў і Нясета.

Абрад унікальны тым, што гэта адзіны калядны дзіцячы абрад, які захаваўся на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. У ім удзельнічаюць дзеці ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў, у асноўным гэта ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага ансамбля “Купалачка” дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў г.Клічава” (пад кіраўніцтвам Наталлі Васільеўны Коктыш).

Абрадавае дзеянне звязана са спецыяльнымі атрыбутамі: каляднай зоркай і запаленай свечкай, якая знаходзіцца ў зорцы каля абраза Божай Маці, ручніком белага колеру, які сімвалізуе чысціню. Дзяўчынкі і хлопчыкі ходзяць па вёсцы, падыходзяць да хатаў, спяваюць калядную песню “Куры”.

Запрашаем убачыць унікальны абрад з Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у музеі пад адкрытым небам!

Вас чакае:

  • Абрад “Куры” Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці;
  • Выступ фальклорнага ансамбля “Купалачка” дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў г.Клічава” (пад кіраўніцтвам Наталлі Васільеўны Коктыш);
  • Майстар-класы і гульні.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,5 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Абрад пачынаецца ў 14.00. Прыходзьце, калі ласка, за 15 хвілін да пачатку!

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапреыстваў ажыццяўляюцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; аўтобус №150, маршрутные таксі  №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Мерапрыемства  «9 Мая. Шляхамі вайны»
538
Мерапрыемства «9 Мая. Шляхамі вайны»

Ваенныя ліхалецці мінулага прыносілі цяжкія выпрабаванні жыхарам нашай краіны. Смерці і...

Абрадавае мерапрыемства «Гуканне вясны»
1628
Абрадавае мерапрыемства «Гуканне вясны»

28 сакавіка 2020 года запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Гуканне вясны» на...

Абрадавае мерапрыемства  «Гуканне вясны»
988
Абрадавае мерапрыемства «Гуканне вясны»

26 сакавіка 2022 года запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Гуканне вясны» на...

Абрадавае мерапрыемства  «Спасаўка-Ласаўка»
1262
Абрадавае мерапрыемства «Спасаўка-Ласаўка»

16 жніўня 2020 года запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Спасаўка-Ласаўка» на...