+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Свята  «Купалле»

24 чэрвеня 2023 года з 18.00 да 21.00   Купалле – старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту прыроды і зеляніны. У таямнічую купальскую ноч уся вясковая грамада збіралася ля вогнішча, каб спаліць старыя рэчы, павадзіць карагоды і зладзіць вясёлыя гулянні. Менавіта ў купальскую ноч кожны прагнуў адшукаць папараць-кветку і авалодаць усімі ведамі зямлі. А вядзьмаркі і чараўнікі карысталіся магчымасцю ператварыцца на адну ноч у змей, каб нарабіць шкоды людзям. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае...

619
Ваенна-гістарычный фестываль па падзеям Першай сусветнай вайны «Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі»

17 чэрвеня 2023 года з 11.00 да 17.00 (iнтэрактыўны дзень)18 чэрвеня 2023 года з 11.00 да 16.30 Першая сусветная вайна – адна з самых трагічных і ў той жа час малавядомых старонак нашай гісторыі. Гэты канфлікт перавярнуў жыццё мільёнаў людзей, згубіў 4 імперыі, у тым ліку і Расійскую, што стала штуршком да набыцця беларусамі сваёй дзяржаўнасці. Але варта памятаць, што гэта адна з самых крывавых войнаў у гісторыі чалавецтва. Падчас яе загінула больш за 1 мільён нашых суайчыннікаў, амаль 2 мільёны чалавек сталі бежанцамі, больш за 1 мільён былі прызваны...

432
Адкрыццё новай экспазіцыі «Аб’яднаныя адным ручніком»

Мы рады абвясціць аб адкрыцці новай выставы – «Аб’яднаныя адным ручніком»! 16 чэрвеня 2023 г. у 14.00 У ёй прадстаўлены каля 100 прадметаў тэкстылю, што адлюстроўваюць ткацкія традыцыі Палесся – рэгіёна, што дзякуючы свайму геаграфічнаму размяшчэнню, да пачатку ХХ ст. захоўваў найбольш архаічныя рысы славянскай культуры. На выставе дэманструюцца ручнікі, народнае адзенне, як уласна палескіх ткацкіх традыцый, так і ўзоры тэкстылю, што адлюстроўваюць пранікненне на гэтыя землі арнаментаў, тэхналогій, формаў з суседніх рэгіёнаў,...

383