+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Аддзел маркетынга
Галоўная Музей Аддзелы Аддзел маркетынга
Аддзел маркетынга
Загадчык аддзела маркетынга:
Павел Валянцінавіч Стасяк
Тэлефон:8 (017) 395-59-13

Аддзел маркетынга ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту створан у лютым 2010 года. Ён адносіцца да дапаможных структурных адзінак музея. У аддзеле працуюць 3 супрацоўніка: загадчык аддзела, спецыяліст аддзела маркетынга I катэгорыі і спецыяліст па рабоце з кліентамі.

Дзейнасць аддзела маркетынга праводзіцца па трох накірунках:

1. Інфармацыйна-аналітычны, які ўключае:

  • вывучэнне і аналіз рынка музейных паслуг;
  • аналіз тэндэнцый развіцця музейнага сектара і перспектывы з’яўлення новых аб’ектаў;
  • вывучэнне канкурэнтнага асяроддзя;
  • маніторынг дзейнасці аналагічных устаноў культуры;
  • вызначэнне ёмістасці рынка музейных паслуг і яго сегментацыя;
  • правядзенне SWOT-аналіза перспектыўных накрункаў і разнастайных праектаў;
  • выяўленне мэтавай аудыторыі і яе патрабаванняў;
  • аналіз пазабюджэтных паступленняў і г.д.

2. Садзейнічанне павышэнню канкурэнтаздольнасці, фарміраванню і падтрымцы станоўчага іміджу Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, напрыклад праз:

  • пошук і наладжванне партнёрскіх адносін (у тым ліку пры правядзенні культурна-адукацыйных мерапрыемстваў);
  • супрацоўніцтва са структурнымі падраздзяленнямі Міністэрства адукацыі РБ

3. Прасоўванне дзейнасці музея і яго паслуг прадугледжвае:

  • пашырэнне сродкаў інфармавання аб дзейнасці музея, у тым ліку праз СМІ – друкаваныя, тэлебачанне, радыё;
  • пашырэнне спектра друкаванай, сувенірнай і рэкламнай прадукцыі;
  • распрацоўка новай версіі сайта www.etna.by і яго прасоўванне ў Інтэрнэце і інш.

Дзейнасць аддзела маркетынга вельмі шматпланавая і перспектыўная. Яна цесна звязана з работай усіх структурных падраздяленняў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Маркетынгавыя даследванні творчага калектыва аднадумцаў накіраваны на распрацоўку маркетынгавай стратэгіі дзейнасці ўстановы ў цэлым. Ад граматна выбраных накірункаў і сродкаў рэалізацыі пастаўленных задач залежыць поспех працы.