+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (вт-вс)
Каса працуе
11:00-18:30 (вт-вс)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Абрадавае мерапрыемства «Камаедзіца»

30 сакавіка 2024 года з 14.00 да 15.00   Мядзведзь – магутны звер, чый велічны і грозны выгляд пакарыў розумы і сэрцы старажытных беларусаў. Яму пакланяліся. Яго паважалі і баяліся. Вобраз мядзведзя можна сустрэць у легендах і казках, абрадах і песнях. У невялікай глухой мясцовасці на тэрыторыі цяперашняга Докшыцкага раёна нават адзначалася свята, прысвечанае абуджэнню мядзведзя пасля зімовай спячкі. Тутэйшыя жыхары імкнуліся зрабіць абуджэнне ўладара лесу больш лёгкім з дапамогай розных рытуалаў. А каб задобрыць волата – прыносілі яму...

21
Свята «Вялікдзень»

31 сакавіка 2024 года з 14:00 да 15:00   Вялікдзень – рухомае свята народнага календара, якое мае вельмі старажытныя карані. З гэтага часу ў нашых продкаў пачынаўся новы каляндарны год. Пазней да гэтага дня хрысцянская царква прымеркавала адно з найвялікшых хрысціянскіх святаў – «Уваскрасенне Хрыстова». У каталікоў яно адзначаецца ў межах з 22 сакавіка па 25 красавіка. Свята распачыналася Усяночнай службай, на якой свяцілі пафарбаваныя яйкі, кулічы, пірагі. Галоўным сімвалам Вялікадня з’яўляецца яйка, якое ўвасабляе...

17
Свята  «Гуканне вясны»

  23 сакавіка 2024 года з 14.00 да 15.30   «Гуканне вясны» – абрадавае дзейства, звязанае з адмыканнем і абуджэннем зямлі, набліжэннем цяпла. У розных куточках Беларусі пачыналі гукаць вясну ў свой час – падчас масленічнага тыдня ці на Саракі, з прылётам жаваронкаў ці на Дабравешчанне. Гукалі вясну гучна, звонка і натхнёна. Дзяўчаты збіраліся разам і пачыналі спяваць «вяснянкі-заклічкі». Верылі, што ў тым канцы вёскі, дзе распачалі спевы раней, дзяўчаты хутчэй пойдуць замуж і будуць мець лепшы...

215
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 171 Канец