+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Выстава «ХХІ стагоддзе. Фотарэтраспектыва. Помнікі архітэктуры музея»

15 сакавіка 2024 года   З 15 сакавіка ў помніку архітэктуры «Грамадскі свіран з в. Касарычы» пачынае працаваць часовая выстава «ХХІ стагоддзе. Фотарэтраспектыва. Помнікі архітэктуры музея». Выстава знаёміць наведвальнікаў з архіўнымі матэрыяламі музея – фотаздымкамі Рабочай групы, якая стаяла ля вытокаў стварэння першага і адзінага ў Беларусі скансэна. Фотаздымкі адлюстроўваюць стан помнікаў драўлянага дойлідства на момант іх фіксацыі супрацоўнікамі Рабочай групы ў перыяд з 1977 па 1989 гг. да іх...

91
Свята «Даравальная нядзеля»

17 сакавіка 2024 года з 13.00 да 15.00   Даравальная нядзеля, Запускі, Загавіны – апошні дзень Масленічнага тыдня, пасля якога пачынаўся Вялікі пост. Раней можна было пачуць такі выраз: «На Запусты сем разоў паесці, за тое, што сем нядзель пасціць нада». Уся сям’я збіралася на багатую вячэру, запрашалі музыкаў, ладзілі танцы. Перад вячэрай гаспадар сядаў на покуці і прасіў прабачэння ў сваіх «дзядоў» і ўсіх родных. Гэтаксама рабілі сыны, дочкі і гаспадыня. У некаторых рэгіёнах у гэты дзень рабілі пудзіла зімы і...

279
Абрад  «Немку носім, сала просім»

9 сакавіка 2024 года з 11.00 да 12.00   Масленічныя традыцыі і абрады маюць свае адметнасці ў розных вёсках Беларусі. У святочны тыдзень можна было пачуць спевы веснавых песень, пабачыць абыход двароў з запрашэннем на гулянне, катанне на конях, гушканне на арэлях, абрад вешання калодак, карагоды ля вогнішча.На вогнішчы спальвалі не толькі старыя рэчы, але і пудзіла зімы ў жаночым абліччы. Спальванне пудзіла зімы лічыцца кульмінацыйным момантам свята. Зараз нам цяжка ўявіць, аднак у даўнейшыя часы гэтага магло і не быць. У некаторых мясцовасцях па...

132