+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Абрад «Куры»

сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур   27 студзеня 2024 года з 14.00 да 15.00   Абрад «Куры» з’яўляецца актуальнай культурнай з’явай у жыцці Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці і перадаецца з пакалення ў пакаленне жыхарамі вёсак Дзмітрыеўка, Віркаў і Нясета. Абрад унікальны тым, што гэта адзіны калядны дзіцячы абрад, які захаваўся на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. У ім удзельнічаюць дзеці ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў, у асноўным гэта ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага ансамбля “Купалачка”...

204
Свята  «Шчадраванне на Палессі»

20 студзеня 2024 года з 14.00 да 15.00   У кожным рэгіёне абрад «шчадравання» меў свае адметнасці. Галоўнымі складнікамі абрада былі пераапранутыя персанажы і песні-шчадроўкі з услаўленнем гаспадара ці гаспадыні. У гэтую суботу Вы зможаце пабачыць абрад абыхода двароў з в. Рычоў і в. Пагост Жыткавіцкага раёна. Завітвайце да нас на свята ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту!   Вас чакае: Абрад абыхода двароў па звестках з в. Рычоў і в. Пагост Жыткавіцкага раёна; Расповед пра...

186
Cвята  «Шчодрык»

13 студзеня 2024 года з 14.00 да 15.30   Шчодрык або Шчодрая куцця –  вечар з 13 на 14 студзеня, калі гаспадары гатуюць другую (багатую, шчодрую) куццю, бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, крупнік. Шмат часу на Шчодрык надавалі варажбе. Варажылі і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў будучым годзе. Абрад «шчадравання» вызначаўся абыходам двароў гуртом шчадроўнікаў, спевамі песень-шчадровак, услаўленнем гаспадара і гаспадыні. Завітвайце на свята ў Беларускі дзяржаўны...

188