+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Прэс-рэліз Свята сонцазвароту «Купалле ў Азярцы»
Галоўная Падзеі Прэс-рэліз Свята сонцазвароту «Купалле ў Азярцы»
Прэс-рэліз Свята сонцазвароту «Купалле ў Азярцы»
402

20 чэрвеня 2026 года

з 19.00 да 22.00

Купалле – старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту зямлі і прыроды. 

У таямнічую купальскую ноч уся вясковая грамада збіралася ля вогнішча, каб спаліць старыя рэчы, павадзіць карагоды і зладзіць вясёлыя гулянні.

Менавіта ў купальскую ноч кожны прагнуў адшукаць папараць-кветку і авалодаць усімі ведамі зямлі. А вядзьмаркі і чараўнікі карысталіся магчымасцю ператварыцца на адну ноч у змей, каб нарабіць шкоды людзям.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае далучыцца да прыгожага і чароўнага летняга свята!

Вас чакае:

  • Пляценне вянкоў;
  • Купальскае шэсце з традыцыйнымі песнямі;
  • Вогнішча: карагоды, гульні, скокі;
  • Варожбы;
  • Майстар-клас па вывучэнню купальскіх песень;
  • Майстар-клас па традыцыйным танцам пад беларускія народныя інструменты;
  • Майстар-клас па дэкору з травы;
  • Майстар-клас па лялькам з травы;
  • Выступленні фальклорных калектываў.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых –  30,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) –  20,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі –  15,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 19.00. Каса працуе з 10:00 да 20:00.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемстваў праводзяцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.

Чытайце таксама
Прафесійнае свята «Дзень настаўніка»
1934
Прафесійнае свята «Дзень настаўніка»

03.10.2020 г. запрашаем прыняць удзел у прафесійным свяце «Дзень настаўніка» на тэрыторыі музея...

Свята «Зажынкі»
835
Свята «Зажынкі»

У беларускіх вёсках жніво пачыналася са свята, якое павінна было забяспечыць багаты ураджай....

Свята «Юр’я»  (Падай, Юр’я, да ключы з неба)
679
Свята «Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)

Юр’я – свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства.У народзе...

Акцыя «Дзень сям’і»
410
Акцыя «Дзень сям’і»

21 кастрычніка ў Беларусі святкуецца Дзень бацькі і гэта не выпадкова, паколькі склалася...