+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
“Спартакіяда па-беларуску з нагоды ІІ гульняў краін СНД”

7 і 11 жніўня 2023 года з 11.00 да 12.00   Запрашаем правесці свой дзень весела і актыўна! На спартакіядзе будуць прадстаўлены пляцоўкі з традыцыйнымі гульнямі і забавамі, якія патрабуюць ад удзельнікаў не столькі моцы, колькі спрыту і кемлівасці. Падчас выпрабаванняў Вы зможаце праявіць свае здольнасці і ўмацаваць камандны дух. Вы апынецеся ў атмасферы старадаўніх кірмашовых ігрышч і надоўга запомніце гэты дзень. За дадатковую плату можна: - набыць сувеніры ад народных майстроў; - наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на...

183
Свята  «Спасаўка-ласаўка»

19 жніўня 2023 года з 13.00 да 14.00   Вялікія святочныя дні надыходзяць у жніўні – Мядовы, Яблычны і Хлебны Спас. У гэты час прырода шчодра надзяляе чалавека сваім багаццем. У садах і агародах паспявае свежая садавіна, гародніна, поўным ходам  ідзе ўборка збожжавых культур. А ў цэрквах святары асвячаюць прынесеныя вернікамі дары. Паводле народных меркаванняў асвячаны мак меў уласцівасць абараняць ад ведзьмаў, а вада надзялялася гаючымі ўласцівасцямі. Пра народныя прыкметы і традыцыі збору садавіны на Спас Вы даведаецеся на нашым...

335
Бясплатная экскурсія, прымеркаваная да ІІ гульняў краін СНД «Драўляныя святыні ў беларускім скансэне»

7 і 8 жніўня 2023 года з 13.00 да 14.00   Праз стагоддзі захаваліся на нашых землях сціплыя і велічныя будынкі драўляных храмаў. У наступны панядзелак і аўторак у Вас ёсць магчымасць здзейсніць вандроўку ў музеі пад адкрытым небам адразу па тром помнікам сакральнай архітэктуры – царкве з в.Логнавічы Клецкага раёна, капліцы з в.Каралеўцы Вілейскага раёна і царкве з в.Барань Аршанскага раёна. Вы пачуеце расповед пра асаблівасці драўлянага хрысціянскага храмабудаўніцтва, з’яўленне ўніяцкай канфесіі на нашых землях, адметныя і незвычайныя...

264