+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Начны забег Belarusbank Museum Run

7 кастрычніка 2023 года Афіцыйнае адкрыццё а 20.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачынаецца а 19:00 Забег для дзяцей стартуе ў 20.30 Забег для дарослых стартуе ў 21:30   Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ўжо другі раз запрашае на начныя гонкі! Старт адбудзецца 7 кастрычніка. Калі вы не паспелі прайсці папярэднюю рэгістрацыю на сайце і/ці аплаціць праз інтэрнэт, то можна падаць заяўку ў дзень старту, у Цэнтры спаборніцтваў. Прыязджайце ў 19:00, калі бягуць вашыя дзеці, і не пазней за 20:00, калі бяжыце вы самі - мы аформім вам...

314
Дзень культурнага абмену Беларусі і Кітая

4 кастрычніка 2023 года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту прайшоў "Дзень культурнага абмену Беларусі і Кітая". У рамках мерапрыемства музей наведалі грамадскія дзеячы і прадстаўнікі бізнесу Кітая. Яны з цікавасцю пазнаёміліся з беларускай народнай культурай і побытам. Прынялі актыўны ўдзел у народных гульнях і танцах. Дадатна ацаніўшы беларускі культурны патэнцыял, прынялі рашэнне развіваць супрацоўніцтва надалей.

175
Адзіны дзень бяспекі

21 верасня 2023 года на тэрыторыі музея (а/г. Азярцо, Мінскага раёна) сіламі і сродкамі арганізацыі, пры падтрымцы супрацоўнікаў ПАВЧ-5, былі праведзены мерапрыемствы, прадугледжаныя Планам падрыхтоўкі і правядзення Адзінага дня бяспекі. Начальнікам дзяжурнай змены пажарнай аварыйна-выратавальнай часці нумар 5 лейтэнантам унутранай службы Дамарадам Дзянісам Васільевічам была прачытана лекцыя па дзеянню людзей пры пажары і іншых надзвычайных і няштатных сітуацыях, праведзена практычная адпрацоўка эвакуацыі людзей пры ўмоўным пажары. Была праведзена...

187