1917 г. Беларускі народ трывае трэці год жыцця ва ўмовах імперыялістычнай вайны. У гарачым віхоры пажараў над спустошаным краем праносіцца маланкай покліч: «Рэвалюцыя! Рэвалюцыя!», узварушыўшы грамадскую думку, актывізуючы новы – публіцыстычны фронт. На старонках перыёдыкі разварочваецца барацьба за розумы людзей. Кожны загаловак – быццам стрэл. Ім б’юць у апанента апалагеты розных ідэалагічных плыняў, з’яднаўшыся з пяром, як жаўнер з вінтоўкай. Грамадска-палітычная палеміка тых складаных часоў багата на яркія лозунгі і...