+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Месячнік па навядзенню добраўпарадкавання

З 1 па 30 лістапада 2023 г. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту аб’яўляе месячнік па навядзенню добраўпарадкавання на тэрыторыі музея з удзелам усіх супрацоўнікаў.

128
Бясплатная экскурсія,  прымеркаваная да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі «Дарэвалюцыйная адукацыя на беларускай вёсцы»

5 лістапада 2023 года з 13.00   Народныя вучылішчы, царкоўна-прыхадскія школы, школы граматы – гэта непоўны пералік устаноў, у якіх маглі вучыцца сялянскія дзеці стагоддзе таму. Атрымаць адукацыю ў той час маглі дазволіць сабе не ўсе. Якая спецыфіка сялянскай пісьменнасці? Ці адпускалі дзяцей з заняткаў, каб працаваць на полі разам з бацькамі? Прыходзьце на экскурсію, каб паглыбіцца ў атмасферу асветы мінулага стагоддзя! Збор групы ля карта-схемы на ўваходзе ў экспазіцыйны сектар «Цэнтральная Беларусь».   Вас...

200
Мерапрыемства  «Дзяды»

4 лістапада 2023 годаз 13.00 да 14.00 Дзяды – свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў – дзядоў. Людзі верылі, што ў гэты дзень памерлыя завітваюць у госці да сваіх родных і блізкіх. Трэба было падрыхтавацца да сустрэчы – прыбраць у хаце і накрыць стол. Гаспадыні зранку распальвалі печ і гатавалі абавязковыя памінальныя стравы – бліны, куццю, галушкі, канун. У некаторых рэгіёнах Беларусі на Дзяды наведваюць могілкі, на якіх пакідаюць пачастунак. Далучайцеся і Вы да старадаўніх традыцый святкавання...

265