15 сакавіка 2026 года
з 14.00 да 15.00
Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у нашай краіне святкуецца 15 сакавіка. Асноўны Закон беларускай дзяржавы быў прыняты ў 1994 годзе на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета 12-га склікання. У якасці дзяржаўнага гэта свята вызначана ўказам Прэзідэнта Беларусі ў 1998 годзе.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца ядром прававой сістэмы краіны, а таксама замацоўвае духоўныя традыцыі і каштоўнасці дзяржавы.
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, ў гэты святочны дзень, Вас чакае некалькі цікавых падзей. Патрыятычнае выхаванне моладзі заўсёды адыгрывала важную ролю ў палітыцы Рэспублікі Беларусь. Таму запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у экскурсіі па помніках драўлянага дойлідства.
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Увага!!! Чакайце ў бліжэйшыя дні звесткі аб папярэднім продажы квіткоў.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), 150, Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.
З 31 мая па 21 чэрвеня 2019 года праходзіць акцыя «Беларусь супраць тытуню».
28 верасня 2023 года
1 красавіка 2023 года з 15.00 да 16.00
23.06.2018г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Старажытнае Купалле»!