Купалле – старажытнае свята летняга сонцавароту, уласцівае ўсім індаеўрапейскім народам. Самы даўгі дзень і самая кароткая ноч у годзе, час, калі містычнае было цесна знітавана з паўсядзённым. На Купалле збіралі зёлкі (лічылася, што менавіта ў гэты дзень яны набіраюць сваю моц), варажылі, шукалі містычную Папараць-кветку.
Кульмінацыяй купальскіх гулянняў было вогнішча, якое распальвалі пры дапамозе “жывога агня” – агня, здабытага трэннем кавалкаў дрэва. Купальскае вогнішча ўвасабляла сабой Сонца на зямлі, таму валодала вялікімі ачышчальнымі і засцерагальнымі здатнасцямі. Праз яго скокалі, каб засцерагчыся ад разнастайнага ліха.
31 сакавіка 2024 года з 14:00 да 15:00 Вялікдзень – рухомае свята народнага...
17 верасня 2022 года
6 верасня 2025 года на сцэне Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў...
У прасторы экспазіцыі “Кватэра-майстэрня мінскага краўца” пачынае працаваць часовая выстава...