+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
“Пасярэбраныя вырабы 2-й пал. ХІХ – пач. ХХ ст.”
Галоўная Падзеі “Пасярэбраныя вырабы 2-й пал. ХІХ – пач. ХХ ст.”
“Пасярэбраныя вырабы 2-й пал. ХІХ – пач. ХХ ст.”
426

У прасторы экспазіцыі “Кватэра-майстэрня мінскага краўца” пачынае працаваць часовая выстава “Пасярэбраныя вырабы 2-й пал. ХІХ – пач. ХХ ст.” Гэта 2 дзясяткі прадметаў для сервіроўкі абедзеннага стала – лыжкі, відэльцы, цукраніцы, падносы – вырабы варшаўскіх фабрык Norblin, Fraget і інш.

У Расійскай імперыі ХІХ – пач. ХХ ст. асноўная вытворчасць пасярэбраных вырабаў была сканцэнтравана ў Варшаве. Гэтаму спрыяла ільготная палітыка царскага ўрада, якая прадугледжвала прывілеі іншаземным прамыслоўцам, з мэтай прыцягнення іх капіталаў ў Царства Польскае, а таксама геаграфічная блізкасць да буйных цэнтраў вытворчасці Заходняй Еўропы. Варшаўскія прадпрыемствы пастаўлялі прадукцыю на неабсяжны рынак расійскай дзяржавы. На беларускіх землях дзейнічалі склады  фірмы Norblin у Мінску і Магілёве, а фірма Fraget мела свае крамы ў Гродна і Мінску. Дзякуючы невысокаму кошту і вытанчанаму знешняму выгляду пасярэбраныя вырабы карысталіся попытам у шырокага кола спажыўцоў, перш за ўсё ў гараджан з сярэднім узроўнем дастатку. Набыццё прадметаў, знешне падобных на дарагія вырабы з чыстага срэбра, дазваляла ўладальнікам адчуць сябе прыналежнымі да арыстакратыі.

Запрашаем наведвальнікаў пазнаёміцца з новай выставай, а таксама з каталогам пасярэбраных вырабаў – вынікам навуковай працы калектыва музейных супрацоўнікаў.

Выстава размешчана ў помніку архітэктуры “Дом з вул. Вызвалення, 4 г. Мінска”.

 

etna.by

Чытайце таксама
«Велікодныя традыцыі»
2724
«Велікодныя традыцыі»

08.04.2018г. Запрашаем прыняць удзел у культурна-адукацыйным мерапрыемстве «Велікодныя...

Акцыя «Калядныя дзянькі»
1515
Акцыя «Калядныя дзянькі»

2-5 студзеня 2021 года запрашаем адчуць атмасферу старажытных беларускіх каляд!

«Дарогамі вайны – дарогамі Перамогі!»
2268
«Дарогамі вайны – дарогамі Перамогі!»

08.05.2019г. запрашаем на свята, якое прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад...

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»
2889
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»

12.01.2019г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц» на тэрыторыі музея!