Каляды – свята, якое займае ў традыцыйнай культуры беларусаў важнейшае месца. Доўжылася яно напрацягу двух тыдняў. Ў перыяд калядных свят запрашаем Вас наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту і адчуць атмасферу старажытных беларускіх каляд.
Вашай увазе прапаноўваецца:
Расповяд аб калядных традыцыях, дзе Вы даведаецеся, што такое “Тры куцці”, што павінна быць на калядным стале, як праходзіць абрад калядавання, зразумееце сімвалізм каляд і пабачыце лялечны тэатр “Батлейка”.
Магчымасць паўдзельнічаць у бясплатнай экскурсіі “Каляды”, дзе можна пабачыць абрад “Куцця”, калядныя варожбы, а таксама самім паўдзельнічаць у калядаванні.
Акцыя «Цуд на Каляды» - Бясплатная экскурсія па 3-м розным царквам музея і расповяд аб святкаванні Раства Хрыстова
Акцыя «Цуд на Каляды» - Бясплатная экскурсія па 3-м розным царквам музея і расповяд аб святкаванні Раства Хрыстова
За дадатковую плату можна:
Запрашаем прыняць удзел у акцыі «Калядныя дзянькі» на тэрыторыі музея!
Кошт квіткоў
- для дарослых – 7,00 руб.;
- для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,00 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Беларускаевяселле, у тым выглядзе, у якім яго паспелі зафіксаваць этнографы і фалькларысты ў...
1 мая 2021 года запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Ад сініх кветак да кашуль дзетак» на...
30 кастрычніка 2022 года запрашаем у падарожжа па старонках рамана А. Сапкоўскага ў беларускім...
Паважаныя наведвальнікі! Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прапануе вам...