+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Дарогамі вайны – дарогамі Перамогі!»
Галоўная Падзеі «Дарогамі вайны – дарогамі Перамогі!»
«Дарогамі вайны – дарогамі Перамогі!»
2269

Культурна-адукацыйнае мерапрыемства

«Дарогамі вайны – дарогамі Перамогі!» 

8 мая 2019 года

з 14:00 да 15:00                 

Дзень Перамогі ў Беларусі - дзяржаўнае свята. Дзеля міру на Зямлі склалі свае галовы на алтар Айчыны прыкладна 27 мільёнаў савецкіх людзей. У полымі Другой сусветнай вайны згарэла тры мільёны беларусаў. У рэспубліцы няма ніводнай сям'і, якую б не закранула гэтая праклятая вайна.                  

9 Мая - адно з самых светлых святаў. Яно бясконца дорага беларускаму народу, які разам з мільёнамі савецкіх людзей адстаяў у Вялікай Айчыннай вайне суверэнітэт сваёй краіны, унёс свой уклад у вызваленне Еўропы ад фашысцкага прыгнёту.                  

У гэты дзень усе жыхары краіны выказваюць шчырую падзяку ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія не толькі выстаялі ў гэтай жудаснай вайне, але і сёння працягваюць весці няспынную працу па патрыятычнаму выхаванню моладзі.                 

Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але Вялікая Перамога - сімвал нацыянальнага гонару, воінскай славы і доблесці - навечна ўпісана ў гераічны летапіс краіны.                 

У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту у гэты дзень будуць гучаць ваенныя песні, вершы падчас святочнага канцэрта сіламі супрацоўнікаў  музея, пасля мерапрыемства кожны жадаючы зможа праслухаць новую экскурсію «Беларускі Галівуд», пачуць расповед пра экспазіцыю музея і паказ відэа-урыўкаў ваенных фільмаў, якія здымалі на тэрыторыі музея.                 

Свята прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:          

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея;  

Кошт квіткоў:      

для дарослых – 6,50 руб.;

для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,00 руб.;

для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна. 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30. 

Шаноўныя наведвальнікі!  Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.

Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Чытайце таксама
Этнапікнік-2020
1636
Этнапікнік-2020

29.05.2020 запрашаем выпускнікоў школ на этна-пікнік на свежым паветры ў адзіным у краіне сканс...

Свята «Вербніца»
699
Свята «Вербніца»

Вербніца або Вербная нядзеля – свята, якое адзначаецца за тыдзень да Вялікадня.

Культурна-масавае мерапрыемства  «Масленіца»
1852
Культурна-масавае мерапрыемства «Масленіца»

5 сакавіка 2022 года запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Масленіца» на...

Бясплатная экскурсія,  прымеркаваная да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі «Дарэвалюцыйная адукацыя на беларускай вёсцы»
973
Бясплатная экскурсія, прымеркаваная да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі «Дарэвалюцыйная адукацыя на беларускай вёсцы»

5 лістапада 2023 года з 13.00   Народныя вучылішчы, царкоўна-прыхадскія школы, школы...