+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Дзяды»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Дзяды»
Мерапрыемства  «Дзяды»
266

4 лістапада 2023 года
з 13.00 да 14.00

Дзяды – свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў – дзядоў. Людзі верылі, што ў гэты дзень памерлыя завітваюць у госці да сваіх родных і блізкіх. Трэба было падрыхтавацца да сустрэчы – прыбраць у хаце і накрыць стол. Гаспадыні зранку распальвалі печ і гатавалі абавязковыя памінальныя стравы – бліны, куццю, галушкі, канун. У некаторых рэгіёнах Беларусі на Дзяды наведваюць могілкі, на якіх пакідаюць пачастунак.

Далучайцеся і Вы да старадаўніх традыцый святкавання «Дзядоў» разам з намі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту! Актыўных ўдзельнікаў чакаюць прызы!

Вас чакае:

  • Тэматычная лакацыя, прысвечаная містычным аспектам «Дзядоў»;
  • Рэканструкцыя абраду «Асяніны»;
  • Майстар-класы.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

 

 

Чытайце таксама
Удзел у свяце «Дзесятуха» - камандзіроўка ў г. Лоеў
2426
Удзел у свяце «Дзесятуха» - камандзіроўка ў г. Лоеў

8 ліпеня супрацоўнікі музея прынялі ўдзел у адкрыцці выставы «Святыні Лоеўшчыны» ў Лоеўскім...

ЦЫРЫМОНІЯ ЎЗНАГАРОДЖАННЯ ПЕРАМОЖЦАЎ XIX ІНТЭРНЭТ-ПРЭМІІ ТИБО-2022
519
ЦЫРЫМОНІЯ ЎЗНАГАРОДЖАННЯ ПЕРАМОЖЦАЎ XIX ІНТЭРНЭТ-ПРЭМІІ ТИБО-2022

У кангрэс-холе Міжнароднай спецыялізаванай выставы ТИБО-2022 прайшло ўзнагароджанне пераможцаў...

Абрадавае мерапрыемства  «Пакроўскі кірмаш»
684
Абрадавае мерапрыемства «Пакроўскі кірмаш»

16 кастрычніка 2021 года кожны зможа далучыцца да традыцыйнага святкавання Пакравоў!

Адкрыцце экспазіцыі  «У кожнай рэчы час ёсць свой»
261
Адкрыцце экспазіцыі «У кожнай рэчы час ёсць свой»

5 жніўня 2023 года ў 13.30   5 жніўня ў 13:30 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі...