Сёння мы дзякуем тым, хто беражэ наш спакой, тым, за чыімі плячыма мы адчуваем сябе ў бяспецы. Але сапраўдная сіла – яна не толькі ў зброі і рашучасці. Яна жыве ў зямлі, якая нарадзіла, у традыцыях, якія перадаюцца з роду ў род, і ў слове, якое гучыць ад сэрца.
Мы ў музеі ведаем: сапраўдны абаронца чэрпае сваю моц з беларускай зямлі. Яна напаўняе яго, калі ён ступае па ёй, калі трымае ў руках сагрэты сонцам хлеб, калі чуе родную мову вакол сябе.
І каб пацвердзіць гэта, мы ўспамінаем 21 лютага, калі ў сценах нашага музея гучала выключна беларускае слова. На Масленіцы экскурсіі, абрады, выступы фальклорных калектываў і нават рок-гурт KaS – усё было на роднай мове. Гэта быў наш унёсак у тое, каб мова жыла і гучала, бо мова – гэта таксама зброя і абарона нашай ідэнтычнасці.
І яшчэ адна ісціна, якую мы сёлета адчуваем асабліва востра. Надзвычай важна, каб за плячыма мужчыны была трывалая сцяна. І сцяна гэта – зусім не каменная. Яна – жывая. Гэта мама, якая чакае, бабуля, якая навучыла пячы тыя самыя бліны, і каханая, якая верыць і натхняе. У Год беларускай жанчыны мы асабліва хочам сказаць: менавіта вы робіце сваіх мужчын сапраўднымі абаронцамі. Ваша цяпло і вера надаюць ім упэўненасці і сілы.
Сёння не частуем блінамі – пост.
Але запрашаем наведаць наш музей на тыдні, калі сэрца пажадае сустрэчы з прыгожым.
Уперадзе яшчэ шмат падзей, якія напоўняць жыццё яркімі момантамі, цёплымі сустрэчамі і сапраўдным беларускім хараством.
Будзьце моцныя духам, шчырыя сэрцам і заўсёды абароненыя любоўю.
Са святам!
Ваш, etna.by

Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме пры падтрымцы Міністэрства...
Выстава працуе з 22.06.2023 З 22 чэрвеня 2023 г. у помніку архітэктуры...
Дарагія сябры! Па тэхнічных прычынах наш Музей будзе зачынены для наведвання 31.03.2025 (панядз...