+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Акцыя «Калядныя дзянькі»
Галоўная Падзеі Акцыя «Калядныя дзянькі»
Акцыя  «Калядныя дзянькі»
367

2, 4, 5 студзеня 2026 года

13:00

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту віншуе ўсіх з Новым годам і прапануе разам з намі адчуць святочны калядны настрой у атмасферы сяла канца XIX ст.

Запрашаем усіх ахвотных паўдзельнічаць у інтэрактыўнай экскурсіі, якая прысвечана Калядам.

Вас чакае:

  • Калядная экскурсія з варожбамі;
  • Майстар-клас па беларускім танцам і гульням

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№ 1111,1026.

Чытайце таксама
Мерапрыемства  «Саракі»
858
Мерапрыемства «Саракі»

6 красавіка 2024 года з 14.00 да 15.00    Саракі – свята ў народным...

Экспазіцыя “Традыцыйны гужавы транспарт беларусаў”
1482
Экспазіцыя “Традыцыйны гужавы транспарт беларусаў”

Пад гужавым транспартам разумеюць транспартныя сродкі, дзе ў якасці цяглавай сілы...

Свята  «Караваю, мой раю»
725
Свята «Караваю, мой раю»

Вясельны каравай — гэта не проста хлеб, прымеркаваны да свята; гэта хлеб абрадавы, сімвал...