з удзелам творчых калектываў Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці і Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур
21 верасня 2024 года
15.00-17.00
Багач – восеньскае свята ўраджаю. У в.Парэчча Акцябрскага раёна ў гэты дзень каля царквы звычайна збіраліся жыхары вёскі. Малады хлопец трымаў у руках “Багач” – кораб, упрыгожаны вышываным ручніком, насыпаным зернем і ўстаўленай у зерне свечкай. Гарманіст іграў, а жанкі спявалі дажыначныя песні. Да іх падыходзіў святар, чытаў малітву і асвячаў “Багача”. Потым усе ўдзельнікі абраду абыходзілі ўсе двары вёскі, дзе кожны гаспадар насыпаў у кораб жменю жыта са свайго ўраджаю, а гаспадыні частавалі святочнай ежай. Так даходзілі да апошняй хаты, у якой ставілі Багача на кут пад абразы, запальвалі свечку і пачыналі гулянне.
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1026, №1111.
Грамніцы – дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і «жывога агню».
Акцыя праводзіцца ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад...
14.09.2019г. Свята накіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з’явы – храмавай звонавай муз...
Масленка – даўняе свята заканчэння зімы і сустрэчы вясны. У розных мясцовасцях можна было...