+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Музейная акцыя «Дзень роднай мовы»
Галоўная Падзеі Музейная акцыя «Дзень роднай мовы»
Музейная акцыя  «Дзень роднай мовы»
1250

Музейная акцыя

«Дзень роднай мовы»

20 лютага 2022 года 

з 13:00 да 15:00

Дзень роднай мовы – гэта свята, што прынята рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца 21 лютага з 2000 года штогод з мэтай папулярызацыі моўнай і культурнай разнастайнасці кожнай краіны. Прапануем усім жадаючым правесці 20 лютага у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту цікава і пазнавальна!

Вас чакае:

  • расповед пра традыцыйную музычную культуру ў Беларусі;
  • бясплатная экскурсія па сектары «Цэнтральная Беларусь» на беларускай мове (група да 25 чалавек);
  • загадкі і віктарына па матывах экскурсіі «Цэнтральная Беларусь»;
  • беларускія танцы, гульні і забавы.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • замовіць экскурсію на беларускай мове па іншым сектарам;
  • наведаць «Беларускую карчму», пачаставацца традыцыйнымі беларускімі стравамі.

Запрашаем прыняць удзел у музейнай акцыі «Дзень роднай мовы» на тэрыторыі музея!

Кошт квікоў:

  • для дарослых – 8.50 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4.50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Чытайце таксама
«Дажынкі»
1265
«Дажынкі»

26 жніўня 2023 года з 13:00 да 14:00   Адышоў час веснавых пасеваў і апрацоўкі зямлі....

«Начны забег» з Беларусбанкам
819
«Начны забег» з Беларусбанкам

прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі

Культурна-масавае мерапрыемства  «Дзень Святога Марціна»
1451
Культурна-масавае мерапрыемства «Дзень Святога Марціна»

24.10.2020г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Дзень Святога Марціна»...

Свята  «Багач»
1348
Свята «Багач»

23 верасня 2023 года з 14.00 да 15.30   Багач – старадаўняе свята ўраджаю,...